Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да гэбрэеў 2 Да гэбрэеў 2 раздзел

1 Таму мы павінны быць надта ўніклівымі ў тое, што чулі, каб часамі не адпасьці.
2 Калі бо слова абвешчанае Анёламі было так забавязваючым, што нарушэнне яго, няпослух, атрымоўваў справядлівую адплату,
3 дык як уцячом мы, што ня рупіліся аб гэткім збаўленні, спачатна апавешчаным самым Госпадам і нам пераказаным, зьвераным тымі-ж, што яго чулі;
4 к таму Бог прысьветчыў знакамі, цудамі, рознымі сіламі ды й дарамі Духа Святога, раздаванымі водле свае волі.
5 Бо не Анёлам пакарыў Бог сьвет будучы, аб якім гаворым.
6 Засьветчыў-жа нехта недзе, кажучы: «Чым-жа ёсьць чалавек, што памятаеш аб ім, або сын чалавечы, што яго адведваеш?»
7 «Учыніў яго малашто меншым ад анёлаў, славай і чэсьцю ўкаранаваў яго ды паставіў па-над творамі рук тваіх:
8 ўсё паддаў пад стопы ягоныя» (Пс. 8:5−8). Калі-ж пакарыў яму ўсё, дык нічога не пакінуў яму непадданым. Цяпер-то яшчэ ня відзім усяго яму падданым;
9 але бачымо увенчанага славаю і чэсьцю Езуса, каторы з ласкі Божай адцерпеў за ўсіх сьмерць умалены прад Анёламі.
10 Бо і дастоіла, каб той, праз якога ўсё і дзеля якога ўсё, хто ўвёў многіх сыноў у славу — даканаў гэта цярпеннем.
11 Бо і той, хто усьвячвае, і тые, што усьвячваюцца, усе ад аднаго; таму і называе іх братамі, кажучы:
12 «Імя тваё абвяшчу братом маім, пасярод набожні славіць цябе буду» (Пс. 21:23).
13 І яшчэ: «Я буду на яго спадзявацца» (Із. 8:17). Ды йшчэ: «Вось я і дзеці, якіе даў мне Бог» (Із. 8:18).
14 Калі ж дзеці сталіся супольнікамі цела й крыві, дык і ён таксама іх супольнік, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцяй, гэта знача дыябла;
15 і вызваліць тых, якіе з боезі сьмерці падлягалі няволі праз цэлае жыцьцё.
16 Бо-ж не анёлаў прыймае ён, але насенне Абрагамава.
17 Мусеў дзеля гэтага ва ўсім упадобніцца да братоў, каб стацца міласэрным ды верным архісьвятаром перад Богам для уміласьціўлення грахоў народу.
18 Бо як сам ён спакушаннем выпрабаваны, дык мае моц дапамогі й тым, што прайходзяць пробу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст св. Паўла апостала да гэбрэеў, 2 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да гэбрэеў 2 раздзел в переводах:
Да гэбрэеў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.