Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Мацвея 26 Паводле Мацвея 26 раздзел

1 І сталася, калі скончыў Ісус усе гэтыя словы, сказаў Ён вучням Сваім:
2 «Вы ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне».
3 Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народа ў палац першасвятара, званага Каяфам,
4 і радзіліся, як бы Ісуса ўзяць подступам і забіць.
5 Казалі аднак: «Не ў дзень святочны, каб не выклікаць абурэння ў народзе».
6 А калі Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сімона пракажонага,
7 падышла да Яго жанчына, трымаючы алябастравую пасудзіну каштоўнага алейку, і пачала ліць Яму на галаву, калі Ён узлягаў.
8 Бачачы гэта, вучні Яго разгневаліся і казалі: «Нашто гэтае марнатраўства?
9 Бо можна было дорага прадаць гэты алей і раздаць убогім».
10 А Ісус, ведаючы пра гэта, гаворыць ім: «Што вы надакучаеце гэтай жанчыне? Яна зрабіла добры ўчынак для Мяне.
11 Убогіх заўсёды маеце пры сабе, а Мяне не заўсёды будзеце мець.
12 Яна, выліваючы гэты алеек на Маё цела, учыніла гэта для пахавання Майго.
13 Сапраўды кажу вам, дзе будзе прапаведана гэтае Евангелле па ўсім свеце, будзе гаварыцца і пра тое, што яна зрабіла, на памяць пра яе».
14 Тады адышоў адзін з дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, да першасвятароў
15 і гаворыць ім: «Што дасце мне, і я вам выдам Яго?» А яны дамовіліся з ім на трыццаць срэбранцаў.
16 І ад гэтай гадзіны ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.
17 У першы дзень праснакоў прыйшлі да Ісуса вучні Яго, кажучы Яму: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе есці Пасху?»
18 І Ён сказаў ім: «Ідзіце ў горад да такога і такога чалавека і скажыце яму: “Настаўнік кажа: “Час Мой блізкі, у цябе ўчыню Я Пасху з вучнямі Маімі”».
19 І вучні зрабілі, як ім загадаў Ісус, і прыгатавалі Пасху.
20 А калі звечарэла, Ісус разам з дванаццаццю ўзлёг.
21 І, калі яны вячэралі, сказаў: «Сапраўды кажу вам: адзін з вас выдасць Мяне».
22 Яны, дужа засмучаныя, пачалі пытацца кожны асобна: «Ці не я гэта, Госпадзе?»
23 А Ён, адказваючы, гаворыць: «Хто апускае са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне.
24 Сапраўды, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены. Лепш было б, каб той чалавек не нарадзіўся».
25 І, адказваючы, Юда, які Яго выдаў, сказаў: «Ці не я гэта, Рабі?» Гаворыць яму: «Ты сказаў».
26 І, калі яны елі, узяў Ісус хлеб, і дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням, і гаворыць: «Прыміце, ежце, гэта ёсць Цела Маё».
27 І, узяўшы келіх, склаў падзяку і даў ім, кажучы: «Піце з гэтага ўсе.
28 Бо гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх на дараванне грахоў.
29 Кажу вам, што ад гэтай гадзіны не буду піць з гэтага вінаграднага плода аж да таго дня, калі з вамі буду піць новае ў Валадарстве Айца Майго».
30 І, праспяваўшы гімн, пайшлі на Аліўную гару.
31 Тады гаворыць ім Ісус: «У гэтую ноч усе вы згоршыцеся з Мяне. Бо напісана: “Удару пастыра, і разбягуцца авечкі статка”.
32 Але калі ўваскрэсну, раней за вас прыйду ў Галілею».
33 І, адказваючы, Пётра гаворыць Яму: «Хоць бы ўсе згоршыліся з Цябе, я ніколі не згоршуся».
34 Гаворыць яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: у гэтую ноч, перш чым певень запяе, ты тры разы зрачэшся Мяне».
35 Гаворыць Яму Пётра: «Калі б мне і памерці прыйшлося з Табой, не зракуся Цябе». Падобна казалі і ўсе вучні.
36 Потым прыйшоў Ісус з імі ў сяленне, якое завуць Гетсэмань. І кажа Ён вучням: «Пасядзіце тут, пакуль Я пайду туды і памалюся».
37 І, узяўшы Пётру і двух сыноў Зебядзеевых, пачаў сумаваць і журыцца.
38 Тады гаворыць Ён ім: «Журботная душа Мая аж да смерці, пабудзьце тут і чувайце разам са Мной».
39 І, адышоўшы крыху, упаў на твар Свой, молячыся і кажучы: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, хай абміне Мяне гэты келіх, але не як Я хачу, а як Ты».
40 І прыйшоў Ён да вучняў, і ўбачыў, што яны спяць, і кажа Пётры: «Ці так не змаглі вы адну гадзіну не спаць разам са Мной?
41 Чувайце і маліцеся, каб не ўвайшлі вы ў спакусу: бо дух бадзёры, а цела кволае».
42 І адышоўся другі раз, і маліўся, кажучы: «Ойча Мой, калі не можа гэта чара абмінуць Мяне, каб Я не піў яе, хай будзе воля Твая».
43 І вярнуўся зноў, і ўбачыў, што яны спяць, бо вочы іх былі пацяжэлыя.
44 І, пакінуўшы іх і адышоўшы, маліўся трэці раз, тыя самыя словы кажучы.
45 Потым прыйшоў да вучняў Сваіх і кажа ім: «Вы яшчэ спіце і адпачываеце; вось, надышла гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.
46 Падыміцеся, пойдзем: вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».
47 А калі Ён яшчэ гаварыў, вось, Юда, адзін з дванаццаці, падышоў, а з ім вялікі натоўп з мечамі і палкамі, накіраваны першасвятарамі і старэйшынамі народа.
48 Той жа, хто выдаў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, гэта Ён; хапайце Яго».
49 І, адразу падышоўшы да Ісуса, сказаў: «Прывітаны будзь, Рабі!» і пацалаваў Яго.
50 А Ісус сказаў яму: «Дружа, пашто прыйшоў?» Тады кінуліся яны, і ўсклалі рукі на Ісуса, і схапілі Яго.
51 І, вось, адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выняў меч свой і, ударыўшы паслугача першасвятара, адсёк яму вуха.
52 Тады гаворыць яму Ісус: «Схавай меч твой на сваё месца. Бо ўсе, што возьмуць меч, пагінуць ад меча.
53 Ці не разумееш, што Я мог бы прасіць Айца Майго, і Ён выставіў бы Мне зараз больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?
54 Але як жа тады збудуцца Пісанні, што так мусіць стацца?»
55 У той час сказаў Ісус народу: «Ці не так, як на разбойніка, выйшлі вы з мечамі і каламі, каб Мяне ўзяць? Штодня сядзеў Я, навучаючы ў святыні, і вы не схапілі Мяне».
56 Усё гэта сталася, каб споўніліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
57 А тыя, што схапілі Ісуса, павялі Яго да Каяфы, першасвятара, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны.
58 Пётра ішоў за Ім здалёку аж да двара першасвятара. І, увайшоўшы ў сярэдзіну, ён сядзеў з паслугачамі, каб убачыць канец.
59 А першасвятары, і старэйшыны, і ўся рада шукалі фальшывага сведчання супраць Ісуса, каб выдаць Яго на смерць,
60 і не знаходзілі, хоць прыходзіла многа фальшывых сведкаў. Нарэшце двое фальшывых сведкаў, прыйшоўшы,
61 сказалі: «Ён сказаў: “Я магу разбурыць святыню Божую і ў тры дні адбудаваць яе”».
62 І, падняўшыся, першасвятар гаворыць Яму: «Ты нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сведчаць?»
63 Але Ісус маўчаў. І першасвятар гаворыць Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты нам сказаў, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»
64 Кажа яму Ісус: «Ты сказаў. Аднак кажу вам: ад гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Магутнасці і прыходзіць на аблоках нябесных».
65 Тады першасвятар, разадраўшы шаты свае, сказаў: «Ён зблюзніў! Нашто яшчэ нам патрэбны сведкі? Цяпер вы чулі блюзненне Яго.
66 Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Варты смерці!»
67 Тады плявалі у твар Яму і білі Яго кулакамі, а іншыя далонямі па твары Яго білі,
68 кажучы: «Праракуй нам, Хрысце, хто Цябе ўдарыў?»
69 А Пётра сядзеў звонку на падворку. Адна ж служка падышла да яго, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілеянінам».
70 А ён зрокся перад усімі, кажучы: «Я не ведаю, што ты кажаш».
71 А калі ён выходзіў з дзвярэй, другая ўбачыла яго і гаворыць тым, хто былі там: «І ён быў з Ісусам з Назарэта».
72 Ён ізноў зрокся з прысягай: «Я не ведаю Гэтага Чалавека».
73 Крыху пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пётры: «Сапраўды, ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе».
74 Тады пачаў ён клясціся і прысягаць: «Я не ведаю Гэтага Чалавека». І зараз запяяў певень.
75 І прыгадаў Пётра слова Ісуса, сказаннае яму: «Перш чым певень запяе, ты тройчы зрачэшся Мяне». І, выйшаўшы вонкі, ён горка заплакаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Мацвея, 26 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацвея 26 раздзел, слухаць:
Мацвея 26 раздзел в переводах:
Мацвея 26 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.