Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 26 Евангеля Мацьвея 26 раздзел

1 І сталася, як Ісус скончыў усі гэтыя словы, што сказаў вучанікам сваім:
2 «Вы ведаеце, што за два дні будзе Пасха, і Сын Людзкі будзе ізраджаны, каб быў укрыжаваны».
3 Тады зьберліся найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы люду да двору найвышшага сьвятара, званага Каяфаю.
4 І зрадзіліся ўзяць Ісуса хітрынёю й забіць;
5 Але гукалі: «Адно ня ў сьвята, каб ня было ўзрушэньня ў люду».
6 Як жа Ісус быў у Віфані, у доме Сымона пракажанага,
7 Дабліжылася да Яго жонка з алябастровым слоікам вельма дарагога алею і ўзьліла Яму ўзьляжачаму на галаву.
8 Абачыўшы гэта, вучанікі абурыліся, кажучы: «Нашто гэтае раськідонства?
9 Бо можна было б прадаць гэта за шмат і даць убогім».
10 А, ведаючы гэта, Ісус кажа ім: «Нашто робіце прыкрасьць жонцы? Яна добры ўчынак учыніла Імне;
11 Бо ўбогіх заўсёды маеце із сабою, а Мяне не заўсёды маеце.
12 Узьліўшы алей гэты на цела Мае, яна прыгатавала Мяне да пахову.
13 Запраўды кажу вам: ідзе-лень будзе абяшчана Евангеля гэта на цэлым сьвеце, сказана будзе таксама, што зрабіла гэтая — на памятку празь яе».
14 Тады адзін із двананцацёх, званы Юда Іскарыёт, падышоў да найвышшых сьвятароў.
15 Ён сказаў: «Што хочаце імне даць, і я вам выдам Яго?» Яны адважылі яму трыццаць срэбнікаў.
16 І адгэнуль ён шукаў прылучаю ізрадзіць Яго.
17 На першы дзень Праснакоў дабліжыліся вучанікі да Ісуса, кажучы: «Ідзе хочаш Ты прыгатаваць табе есьці пасху?»
18 Ён сказаў: «Пайдзіце да места да таго а таго і скажыце яму: "Вучыцель кажа: час Мой блізка, у цябе спраўлю пасху з вучанікамі Сваімі’».
19 Вучанікі зрабілі, як загадаў ім Ісус, і прыгатавалі пасху.
20 Як жа настаў вечар, Ён сеў за стол із двананцацьма вучанікамі.
21 І, як яны елі, сказаў: «Запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне».
22 Яны вельма засмуціліся й пачалі казаць Яму, кажны зь іх: «Ці ня я, Спадару?»
23 Ён жа, адказуючы, сказаў: «Хто мачае з Імною руку ў місе, тый ізрадзе Мяне.
24 Запраўды Сын Людзкі йдзець, як напісана празь Яго, але бяда таму чалавеку, што ізраджае Сына Людзкога; валей было б не радзіцца таму чалавеку».
25 Пры гэтым і Юда, што ізраджаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў».
26 І як яны елі, Ісус узяў букатку і дабраславіў, паламіў, і даў вучанікам, і сказаў: «Вазьміце, ежча, гэта ё цела Мае».
27 І, узяўшы чару, і падзяку ўчыніўшы, падаў ім і сказаў: «Піце зь яе ўсі;
28 Бо гэта ё кроў Мая новага Закону, за шмат каго выліваная на дараваньне грахоў.
29 Кажу ж вам, што адгэтуль ніяк ня буду піць із плоду гэтага віна аж да таго дня, калі буду піць із вамі новае ў гаспадарстве Айца Свайго».
30 І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
31 Тады кажа ім Ісус: «Усі вы празь Мяне спакусіцеся гэтае ночы, бо напісана: "Вытну пастыра, і рассыпяцца авечкі чарады’.
32 Па ўскрысеньню ж Сваім выпераджу вас у Ґалілеі».
33 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: «Калі ўсі спакусяцца празь Цябе, я ніколі не спакушуся».
34 Ісус сказаў яму: «Запраўды кажу табе, што гэтае ночы ўперад, чымся запяець пятух, трэйчы запрэшся Мяне».
35 Кажа Яму Пётра: «Хоць бы я меў памерці з Табою, ніяк не запруся Цябе». Падобна казалі і ўсі вучанікі.
36 Потым прыходзе зь імі Ісус на месца, званае Ґефсыманя, і кажа вучанікам: «Пасядзіце тут, пакуль Я пайду памаліцца там».
37 І, узяўшы із Сабою Пётру а абодвых сыноў Зэведэевых, пачаў смуціцца а тужыць.
38 Тады кажа ім: «Глыбака смутная душа мая аж да сьмерці, пабудзьце тут з Імною і будзьце чукавыя».
39 І, адышоўшыся крыху, паў на від Свой, маліўся й казаў: «Войча Мой! калі льга, няхай абмінець Мяне чара гэтая; ня як Я хачу, адылі, але як Ты».
40 І прыходзе да вучанікаў, і засьпяець іх сьпячых, і кажа Пётру: «Ці так не маглі вы вытрываць адну гадзіну з Імною, каб ня спаць?
41 Будзьце чукавыя й маліцеся, каб ня ўвыйсьці ў спакусу. Запраўды дух бадзёры, але цела млявае».
42 Яшчэ, адышоўшыся ўдругава, маліўся, кажучы: «Войча Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Імне ня піць яе, няхай станецца воля Твоя».
43 І, прышоўшы, засьпяець іх ізноў сьпячых, бо ў іх вочы ацяжэлі.
44 І, пакінуўшы іх, адышоў ізноў і маліўся трэйці раз, кажучы йзноў гэта самае слова.
45 Тады прыходзе да вучанікаў Сваіх і кажа ім: «Сьпіце ж а супачывайце, вось, дабліжылася гадзіна, і Сын Людзкі будзе выданы ў рукі грэшнікаў.
46 Устаньце, ідзіма: вось, дабліжыўся тый, што Мяне ізраджае».
47 І, як яшчэ гукаў Ён, во, Юда, адзін із двананцацёх, прышоў, і зь ім вялікі груд ізь мячамі а кіямі ад найвышшых сьвятароў а старцоў люду.
48 А ізраджаючы Яго даў ім знак, сказаўшы: «Каго я пацалую, Тый і ё, схапіце Яго».
49 І, якга падышоўшы да Ісуса, сказаў: «Здароў будзь, Раббі!» і горача пацалаваў Яго.
50 Ісус жа сказаў яму: «Прыяцелю, чаго прышоў ты?» Тады падышлі й налажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
51 І вось, адзін із былых ізь Ісусам, выцягнуўшы руку, агаліў меч свой і, выцяўшы слугу найвышшага сьвятара, адцяў яму вуха.
52 Тады кажа яму Ісус: «Зьвярні меч свой на месца яго, бо ўсі тыя, што бяруць меч, ад мяча загінуць.
53 Ці думаеш, што Я цяпер ня мог бы прасіць Айца Свайго, і Ён даў бы Імне балей, чымся двананцаць легіёнаў ангілаў?
54 Як жа споўняцца Пісьмы, што так мае быць?»
55 Тае ж гадзіны сказаў Ісус грудом: «Бы на разбойніка вышлі вы зь мячамі а кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень у сьвятыні Я сядзеў, вучачы, і вы не схапілі Мяне.
56 «Гэта ж усе было, каб споўніліся пісаньні прарокаў». Тады ўсі вучанікі, пакінуўшы Яго, уцяклі.
57 А тыя, што ўзялі Ісуса, завялі Яго да Каяфы, найвышшага сьвятара, ідзе зьберліся кніжнікі а старцы.
58 Пётра ж ішоў за ім здалеку, аж да двору найвышшага сьвятара; і, увыйшоўшы ўнутр, сеў із паслугачымі, каб бачыць канец.
59 Найвышшыя сьвятары а старцы а ўвесь сынэдрыён шукалі хвальшывага сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць;
60 І не знаходзілі; і не знайшлі, дарма што шмат хвальшывых сьветак прыходзіла. Але, наапошку, прышло двух хвальшывых сьветак.
61 І сказалі: «Ён казаў: "Магу абурыць дом Бо жы і за тры дні пастанавіць яго"».
62 І, устаўшы, найвышшы сьвятар сказаў Яму: «Нічога не адказуеш на тое, што яны на Цябе сьветчаць?»
63 Ісус маўчаў. І найвышшы сьвятар сказаў Яму: «Запрысягаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»
64 Ісус сказаў яму: «Ты сказаў; нават кажу вам: адгэтуль абачыце Сына Людзкога, на правіцы моцы седзячага і прыходзячага на булакох нябёсных».
65 Тады найвышшы сьвятар разьдзер адзецьці свае й сказаў: «Ён блявузґае! нашто яшчэ нам сьветкі? во, цяпер вы чулі блявузґаньне Ягонае!
66 Як вам здаецца?» Яны ж, адказуючы, сказалі: «Вінен сьмерці».
67 Тады плівалі Яму ў від і поўшылі Яго; а іншыя білі далонямі рук сваіх,
68 Кажучы: «Прарачы нам, Хрысьце, хто выцяў Цябе?»
69 А Пётра сядзеў у дварэ вонках. І падышла да Яго адна паслужніца, кажучы: «І ты быў зь Ісусам Ґалілеянінам».
70 Але ён заперачыў перад усімі, сказаўшы: «Ня ведаю, што ты кажаш».
71 Як жа ён выходзіў на ґанак, абачыла яго другая, і кажа бытым там: «І гэты быў зь Ісусам Назарэцянінам».
72 І ён ізноў заперачыў з прысягаю, што ня знае гэтага чалавека.
73 За часінку, падышоўшы тыя, што там стаялі, сказалі Пётру: «Запраўды й ты зь іх, бо й мова твая выдаець цябе».
74 Тады ён пачаў клясьціся а прысягаць: «Я ня знаю гэтага чалавека». І якга пятух запяяў.
75 І Пётра ўспомнеў слова Ісусава, што сказаў яму: «Уперад чымся пятух запяець, трэйчы запрэшся Мяне». І, вышаўшы вонкі, плакаў горка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 26 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацьвея 26 раздзел в переводах:
Мацьвея 26 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.