Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Лукаша 15 Паводле Лукаша 15 раздзел

1 І прыбліжаліся да яго мытнікі і грэшнікі, каб слухаць яго.
2 А фарызэі і кніжнікі наракалі, кажучы: Што ён прыймае грэшнікаў і есьць з імі.
3 І сказаў да іх гэтакую прыповесьць, кажучы:
4 Каторы з вас чалавек, маючы сто авечак, і згубіўшы адну з іх, ці не пакідае дзевяць дзесяць у пустыні і ня ідзе за згубленымі, аж пакуль ня знойдзе яе?
5 А знайшоўшы яе, кладзе на плечы свае, радуючыся;
6 і прыйшоўшы дамоў, склікае прыяцеляў і суседзяў, кажучы ім: Цешцеся са мною, бо я знайшоў авечку маю, каторая была згінуўшы.
7 Кажу вам, што так будзе радасьць у небе з аднаго грэшніка, чынячага пакуту, чым з дзевяцьдзесят дзевяцёх справядлівых, якія не патрабуюць пакуты.
8 Або якая жанчына, маючая дзесяць драхмаў, калі-б згубіла адну драхму, ці не запальвае сьветача і выметае дом і шукае пільна, пакуль ня знойдзе?
9 А знайшоўшы, склікае прыяцеляк і суседак, кажучы: Цешцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую была згубіўшы.
10 Так, кажу вам, будзе радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, чынячага пакуту.
11 І сказаў: Нейкі чалавек меў двух сыноў.
12 І сказаў малодшы з іх бацьку: Ойча, дай мне часьць маемасьці, якая на мяне прыпадае. І падзяліў ім маемасьць.
13 І пасьля нямногіх дзён, сабраўшы ўсё, малодшы сын ад’ехаў у далёкі край і там, распусна жывучы, пусьціў сваю маемасьць.
14 Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён пачаў гараваць.
15 І пайшоў і прыстаў да аднаго з грамадзян таго краю. І паслаў яго ў сваю сялібу пасьвіць сьвіней.
16 І рад-бы быў напоўніць свой жывот струччом, якое елі сьвіньні, але ніхто яму не даваў.
17 І ўвайшоўшы ў сябе, сказаў: Сколькі наймітаў у доме бацькі майго маюць удоваль хлеба, а я тут з голаду гіну!
18 Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: Ойча, саграшыў я проціў неба і перад табою;
19 ужо я ня варт называцца сынам тваім; зрабі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх.
20 І ўстаўшы пайшоў да бацькі свайго. Калі-ж быў яшчэ далёка, угледзеў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і прыбегшы, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго.
21 І сказаў яму сын: Ойча, саграшыў я проціў неба і перад табою, ужо я ня варт называцца сынам тваім.
22 І сказаў бацька да сваіх слугаў: Скора прынясеце першую адзежу і адзеньце яго; і дайце персьцень на руку ягону і абутак на ногі ягоны.
23 І прывядзеце кормнае цялё і забеце, і будзем есьці і весяліцца,
24 бо гэты сын мой быў памёр і ажыў, быў згінуў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.
25 А старшы сын ягоны быў у полі. І калі ідучы прыбліжаўся да дому, пачуў музыку і скокі,
26 і паклікаў аднаго са слуг і спытаўся, што-б гэта было?
27 Той-жа сказаў яму: Брат твой прыйшоў; і забіў бацька твой кормнае цялё, што здаровым яго дастаў.
28 І загневаўся, і не хацеў увайсьці. Дык бацька ягоны, выйшаўшы, пачаў прасіць яго.
29 Але ён адказваючы сказаў свайму бацьку: Вось я толькі гадоў служу табе і ніколі не перступіў твайго прыказаньня, а ты ніколі не даў мне казьляці, каб я павесяліўся з прыяцелямі маімі.
30 Але калі прыйшоў гэты сын твой, каторы праеў сваю маемасьць з блудніцамі, ты забіў для яго кормнае цялё.
31 А ён сказаў яму: Сыне, ты заўсёды са мною, і ўсё маё тваё ёсьць.
32 А весяліцца і радавацца трэба было, што гэты брат твой быў памёр і ажыў, быў згінуў і знайшоўся.

Зноскі:

2 Закід, што Езус прабывае з мытнікамі і грэшнікамі, быў даволі часты з боку фарызэяў і кніжнікаў, дзеля гэтага Езус падае тры стройныя прыповесьці аб міласэрдзі Божым.

7 Радасьць будзе ня дзеля таго, што адзін навернены грэшнік болей варт як 99 справядлівых (бо 99 справядлівых становяць большую вартасьць за аднаго каючагася грэшніка), але дзеля таго, што грэшны навярнуўся да Бога і ня згінуў.

9 Звычайна чалавек болей цешыцца з аднэй драхмы, якую быў згубіў, а потым знайшоў, чым з 9, якіх ня згубіў. Але гэта ня значыць, што адна драхма болей варта за 9 драхм. (Драхма, сярэбраная грэцкая манэта, варта каля 2 зал.).

10 Анёлы любяць людзей і затым яны цешацца з наверненага грэшніка.

15 Найніжэйшы і пагарджаны занятак ня толькі ў нас, але і ў Палестыне, асабліва ў жыдоў.

16 Струччо гэтае ў Палестыне расьце на дрэвах (Ceratonia siliqua) і ў галодныя часы служыць пажывай людзям і жывёле.

32 Прыповесьць гэта ў стройных малюнках рысуе перад намі вялікасьць міласэрдзя Божага. Бацька — гэта Бог; блудны сын — гэта грэшны, а добры — гэта чалавек справядлівы. Бяда прымушае блуднога сына прызадумацца, якое ён страціў шчасьце, адыходзячы ад Айца свайго. Для Айца (Бога) хватае ўжо жалю грэшніка, каб выйсьці яму на спатканьне і прыняць яго ізноў за сына. Сын прызнаецца да сваіх правінаў і Айцец спраўляе яму нават пачастунак (эўхарыстычны ў Камуніі сьв.) на знак з'яднаньня і радасьці.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша, 15 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукаша 15 раздзел в переводах:
Лукаша 15 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.