Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Лукаша 8 Паводле Лукаша 8 раздзел

1 І сталася потым, і хадзіў ён па местах і сёлах, навучаючы і абвяшчаючы каралеўства Божае, і дванаццацёх з ім.
2 і некаторыя жанчыны, што былі аздароўлены ад злых духаў і немачаў: Марыя, якая завецца Магдалена, з якой выйшла сем д’яблаў,
3 і Ёанна, жонка Хузы, Гэрадавага эканома, і Зузанна, і многа другіх, якія служылі яму з сваей маемасьці.
4 Калі-ж зыходзілася вялікая грамада і з местаў сьпяшылі да яго, сказаў праз падабенства:
5 Выйшаў што сее, сеяць сваё насеньне. І калі сеяў, адно ўпала пры дарозе, і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго.
6 А другое ўпала на скалу і ўзыйшоўшы зсохла, бо ня мела вільгаці.
7 А іншае ўпала паміж церняў, і разам узыйшоўшы, церні заглушылі яго.
8 А іншае ўпала на добрую зямлю, і ўзыйшоўшы, прынясло плод у-сто-раз. Кажучы гэтае заклікаў: Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае!
9 І пыталіся ў яго вучні ягоны, што знача гэтая прыповесьць.
10 Ён сказаў ім: Вам дадзена знаць тайніцу каралеўства Божага, але другім у прыповесьцях, каб гледзячы ня бачылі, і слухаючы, не разумелі.
11 А прыповесьць знача гэтае: Насеньне — гэта слова Божае.
12 А што пры дарозе — гэта тыя, каторыя слухаюць, потым прыходзіць д’ябал і забірае слова з іхнага сэрца, каб уверыўшы ня збавіліся.
13 Бо што на скале — гэта тыя, каторыя як пачуюць, з радасьцяй прыймаюць слова, але яны ня маюць карэньняў; яны вераць да часу, а ў час спакушэньня адступаюць.
14 А што ўапала ў церні — гэта тыя, каторыя слухалі і, адыйшоўшы, бываюць заглушаны клапотамі, багацьцем і ўцехамі жыцьця і ня прыносяць плоду.
15 А што на добрую зямлю — гэта тыя, каторыя пачуўшы слова ў добрым і шчырым сэрцы затрымоўваюць і прыносяць плод у цярплівасьці.
16 Ніхто-ж, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе пасудзінай або ставіць пад ложак, але ставіць на ліхтар, каб уваходзячыя бачылі сьвятло.
17 Бо няма тайнага, што-б ня выявілася, ані скрытага, што-б ня сталася ведамым і ня выйшла наверх.
18 Дык глядзеце, як маеце слухаць. Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто-колечы ня мае, у таго будзе аднята і тое, што, як яму здаецца, ён мае.
19 І прыйшлі да яго маці і браты ягоны, і не маглі падыйсьці да яго дзеля грамады.
20 І далі яму знаць: Маці твая і браты твае стаяць на дварэ, хочучы цябе бачыць.
21 Ён, адказваючы, сказаў да іх: Маці мая і браты мае — гэта тыя, каторыя слухаюць слова Божага і выпаўняюць.
22 І сталася аднаго дня, і ён увайшоў у лодку і вучні ягоны, і сказаў да іх: Пераплывем на той бок возера. І паплылі.
23 І калі яны плылі, ён заснуў. І надыйшоў на возера бурны вецер, і заліваліся, і былі ў небясьпецы.
24 Прыступіўшы-ж, збудзілі яго, кажучы: Вучыцель, гінем! А ён устаўшы, прыгразіў ветру і ўзбурэньню вады, і перастала, і зрабілася ціша.
25 І сказаў ім: Дзе-ж вера вашая? Яны, спалохаўшыся, дзівіліся, адзін да другога кажучы: Хто, думаеш, ён ёсьць, што загадывае і вятром і мору, і слухаюць яго?
26 І прыплылі да краіны Гэразэнаў, што ёсьць наўпроць Галілеі.
27 І калі выйшаў на зямлю, пераняў яго адзін чалавек, каторы меў д’ябэльства ўжо з даўных часоў; і не накладаў ён адзеньня, і ня жыў у доме, але ў грабох.
28 Ён, як убачыў Езуса, упаў перад ім, і закрычаўшы вялікім голасам, сказаў: Што табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Малю цябе, ня муч мяне!
29 Бо загадываў духу нячыстаму, каб выйшаў з чалавека. Бо з даўных часоў хватаў яго, і быў зьвязваны ланцугамі і сьцеражоны ў кайданах, і парваўшы вязі, быў гнаны д’яблам у пустыню.
30 Пытаўся-ж у яго Езус, кажучы: Якое ў цябе імя? А ён сказаў «Легіён», бо многа д’яблаў было ўвайшоўшы ў яго.
31 І прасілі яго, каб не загадываў ім ісьці ў бяздоньне.
32 Была-ж там вялікая стада сьвіней, пасучыся на гарэ. І прасілі яго, каб пазволіў ім увайсьці ў іх. І пазволіў ім.
33 Дык выйшлі д’яблы з чалавека і ўвайшлі ў сьвіньні. І з разгонам кінулася стада з круцізны ў возера і патанула.
34 Як убачылі, што сталася, тыя што пасьвілі, уцяклі і далі знаць у горад і ў сёлы.
35 І выйшлі паглядзець, што сталася; і прыйшлі да Езуса, і знайшлі чалавека, сядзячага каля ног ягоных, адзетага і прыздаровым розуме, і спалохаліся.
36 А расказалі ім тыя, што бачылі, як ён стаў здаровым ад «Легіёну».
37 І прасіла яго ўсё мноства краіны Гэразэнаў, каб адыйшоў ад іх, бо зьняў іх вялікі страх. Ён-жа ўвайшоўшы ў лодку, вярнуўся.
38 І прасіў у яго чалавек, з каторага былі выйшаўшы д’яблы, каб быць пры ім. Але Езус адправіў яго, кажучы:
39 Вярніся ў дом твой і раскажы, якія вялікія рэчы табе ўчыніў Бог. І пайшоў ён, па ўсім горадзе расказваючы, якія вялікія рэчы ўчыніў яму Езус.
40 І сталася, калі вярнуўся Езус, спаткала яго грамада, бо ўсе чакалі яго.
41 І вось прыйшоў чалавек, на імя Яір, а ён быў старшым над бажніцаю; і ўпаў да ног Езуса, просячы яго, каб увайшоў у дом ягоны,
42 бо ў яго была адзіная дачка каля дванаццаці гадоў і тая ўмірала. І здарылася, калі ён ішоў, грамады сьціскалі яго.
43 І адна жанчына, каторая ад дванаццаці гадоў была ў крывацечы, каторая выдала на лекараў ўсю сваю маемасьць і ў ніводнага не магла вылячыцца;
44 падыйшла ззаду і дакранулася да краю ягонай адзежы, і зараз-жа спынілася яе крывацеча.
45 І сказаў Езус: Хто гэта дакрануўся да мяне? Калі-ж усе адпіраліся, сказаў Пётр і тыя, што з ім былі: Вучыцель, грамады ціснуць цябе і душаць, а ты кажаш: «Хто да мяне дакрануўся»?
46 І сказаў Езус: Дакрануўся да мяне нехта, бо я пазнаў, што сіла выйшла з мяне.
47 А жанчына, бачачы, што не ўтаілася, дрыжучы падыйшла і ўпала да ног ягоных; і аб’явіла перад усім народам, дзеля якое прычыны дакранулася да яго і як зараз аздаравела.
48 А ён сказаў ей: Дачка, вера твая зрабіла цябе здаровай, ідзі ў супакою.
49 Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў нехта да старшага над бажніцаю, кажучы яму: Што памерла твая дачка, ня турбуй яго.
50 А Езус, пачуўшы гэтае слова, адказаў бацьку дзяўчыны: Ня бойся, вер толькі і будзе здарова.
51 І калі прыйшоў у дом, не пазволіў увайсьці з сабою нікому, апрача Пятра, Якуба, Яна і бацькі і маткі дзяўчыны.
52 Усе-ж плакалі і галасілі па ей. Але ён сказаў: Ня плачце, дзяўчына не ўмярла, але сьпіць.
53 І сьмяяліся з яго, ведаючы, што яна памярла.
54 Ён-жа, узяўшы яе за руку, ускрыкнуў, кажучы: Дзяўчына, устань!
55 І вярнуўся дух яе, і зараз-жа ўстала. І загадаў даць ей есьці.
56 І астаўпянелі бацькі яе; ён ім прыказаў, каб нікому не гаварылі, што было сталася.

Зноскі:

2 З гэтых слоў відаць, што Марыя Магдалена была апанавана злымі духамі. Але як апанаваньне злымі духамі было не заўсёды карай за грахі (Мт. 8:16), то некаторыя пісьменьнікі думаюць, што Марыя Магдалена не канечне была вялікай грэшніцай, тымболей што з эванэліі ня можна напэўна сьцьвердзіць, што грэшніца, аб якой расказвае сьв. Лукаш (7:36-50), была напэўна Марыя Магдалена.

3 З гэтых слоў робяць вывад, што Хуза, эканом Гэрада, спрыяў Езусу, калі пазваляў сваей жонцы паслугаваць і памагаць Езусу.

5 Гл. Мт. 13:3 і наст.

16 Так і Бог сваіх пасланцоў паставіць ня ў скрытнасьці, але на ліхтар жыцьця, каб як сьветачы сьвяцілі людзям.

17 Гл. Мк. 4:22.

19 Гл. Мт. 12:46 і наст.

28 Гл. Мт. 8:28 і наст.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша, 8 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 8 раздзел в переводах:
Лукаша 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.