Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Гаспадарстваў 2 2 Гаспадарстваў 2 раздзел

1 І сталася, як СПАДАР меў узьнесьці Ільлю ў віхру на неба, што йшоў Ільля зь Елісэям ізь Ґілґалу.
2 І сказаў Ільля Елісэю: «Застанься, калі ласка тут, бо СПАДАР пасылае мяне да Бэт-Элю». Але Елісэй сказаў: «Жыў СПАДАР і жыва душа твая! не пакіну цябе». І зышлі яны да Бэт-Элю.
3 І вышлі сынове прароцкія, каторыя ў Бэт-Элю, да Елісэя, і сказалі яму: «Ці ведаеш, што сядні СПАДАР бярэць спадара твайго з над галавы твае?» Ён сказаў: «Я так-сама ведаю, маўчыце».
4 І сказаў яму Ільля: «Елісэю, застанься тут, калі ласка, бо СПАДАР пасылае мяне да Ерыхону». І сказаў ён: «Жыў СПАДАР і жыва душа твая! не пакіну цябе». І прышлі да Ерыхону.
5 І дабліжыліся сыны прароцкія, каторыя ў Ерыхоне, да Елісэя, і сказалі яму: «Ці ведаеш, што сядні СПАДАР бярэць спадара твайго з над галавы твае?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».
6 І сказаў яму Ільля: «Застанься, калі ласка, тут, бо СПАДАР пасылае мяне да Ёрдану». І сказаў ён: «Жыў СПАДАР і жыва душа твая! Не пакіну цябе». І пайшлі абодва.
7 Пяцьдзясят чалавекаў із сыноў прароцкіх пайшлі й сталі насупроці здалеку; а яны абодва стаялі ля Ердану.
8 І ўзяў Ільля ахілім свой, і скруціў, і выцяў ім па вадзе, і расступілася яна туды й сюды, і перайшлі абодва па сушы.
9 Як яны перайшлі, то Ільля сказаў Елісэю: «Прасі, што зрабіць табе ўперад, чымся я буду ўзяты ад цябе». І сказаў Елісэй: «Дух, каторы ў табе, хай будзе на імне ўдвая».
10 І сказаў ён: «Цяжкога ты просіш. Калі абачыш, як буду я ўзяты ад цябе, то будзе табе так; а калі не абачыш, ня будзе».
11 І было, як яны йшлі, ідучы й гутарачы, вось, цялежкі агняныя й коні агняныя разлучылі іх абодвых, і ўзьнёсься Ільля ў віхру на неба.
12 Елісэй жа глядзеў і крыкнуў: «Войча мой, войча мой, цялежкі Ізраелявы й коньнікі яго!» І ня бачыў яго болей. І схапіў ён адзецьці свае, і разьдзер іх на дзьве часьці.
13 І падняў ахілім, упалы зь яго, і пайшоў назад, і стаў на беразе Ёрдану.
14 І ўзяў ахілім Ільлін, упалы зь яго, і выцяў ім па вадзе, і сказаў: «Ідзе СПАДАР, Бог Ільлі, дыкжэ Ён?» і выцяў ваду, і яна расступілася туды й сюды, і перайшоў Елісэй.
15 І абачылі яго сыны прароцкія, каторыя ў Ерыхоне, з насупроці, і сказалі: «Супачыў дух Ільлін на Елісэю». І пайшлі наўпярэймы яму, і пакланіліся яму аж да зямлі.
16 І сказалі яму: «Вось, цяпер ё слугаў тваіх пяцьдзясят чалавекаў, малайцоў; хай бы яны пайшлі й пашукалі спадара твайго; можа панёс яго Дух СПАДАРОЎ і кінуў яго на аднэй з гораў альбо на аднэй з далінаў». Ён жа сказаў: «Не пасылайце».
17 Але яны дужа прасілі яго, ажно ён засароміўся, і ён сказаў: «Пашліце». І паслалі пяцьдзясят чалавекаў, і шукалі тры дні, і не знайшлі яго.
18 І зьвярнуліся да яго, памеж тога як ён заставаўся ў Ерыхоне, і сказаў ім: «Ці не казаў я вам: "Не хадзіце?"»
19 І сказалі жыхары таго места Елісэю: «Вось жа, палажэньне гэтага места прыемнае, як бача спадар мой; але вада благая й зямля няўродлівая».
20 І сказаў ён: «Дайце імне новую чару, і палажыце туды солі». І далі яму.
21 І вышаў ён да вытаку вады, і кінуў туды солі, і сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "Я зраблю ваду гэтую здароваю, і ня будзе болей ад яе сьмерці ані няўроду"».
22 І вада ўздароўлена дагэтуль, подле слова Елісэя, каторае ён сказаў.
23 І ўзышоў ён стуль да Бэт-Элю. Як ён ішоў дарогаю, хлапчукі вышлі зь места, і насьміхаліся зь яго, і казалі яму: «Узыйдзі, лысы! узыйдзі, лысы!»
24 Ён азірнуўся, і абачыў іх, і пракляў іх імям СПАДАРОВЫМ. І вышлі дзьве мядзьведзіцы зь лесу, і разарвалі зь іх сорак двое дзяцей.
25 Адгэтуль пайшоў ён на гару Карміл, а адгэнуль зьвярнуўся да Самары.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Гаспадарстваў, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.