Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Гаспадарстваў 22 2 Гаспадарстваў 22 раздзел

1 Восьмі год было Ёсю, як загаспадарстваваў, і трыццаць адзін год гаспадарстваваў у Ерузаліме, імя маці ягонае Едыда Адаішка, з Боцкофы.
2 І рабіў ён пасьцівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і хадзіў у вусім дарогаю Давіда, айца свайго, і не адхінаўся ані направа, ані налева.
3 І было асьмінанцатага году караля Ёсі, што паслаў кароль Шафана, сына Ацалі Мешуламенка, пісара, да дому СПАДАРОВАГА, кажучы:
4 «Узыйдзі да Гілкі, найвышшага сьвятара, хай ён здасьць супоўную лічбу срэбра, прынесенага да дому СПАДАРОВАГА, каторае зьберлі ад люду стаячыя на варце ля парогу,
5 І хай дадуць яго ў руку працаўнём, прызначаным да дому СПАДАРОВАГА; і хай дадуць яго работнікам, каторыя ў доме СПАДАРОВЫМ, правіць раськепіны дому,
6 Цесьлям а будаўніком а муляром, і купляць дзерва а часаныя камяні, мацніць дом;
7 Не вымагаць, адылі, у іх лічбы із срэбра, пераданага ў рукі іхныя, бо яны робяць верна».
8 І сказаў Гілка, найвышшы сьвятар, Шафану пісару: «Кнігу Закону я знайшоў у доме СПАДАРОВЫМ». І падаў Гілка кнігу Шафану, і ён чытаў яе.
9 І прышоў Шафан пісар да караля, і прынёс каралю слова, і сказаў: «Слугі твае высыпалі срэбра, што знайшлі ў доме, і перадалі яго ў руку працаўнём, прызначаным да дому СПАДАРОВАГА».
10 І паведаміў Шафан пісар каралю, кажучы: «Кнігу даў імне Гілка сьвятар». І чытаў Шафан яе перад каралём.
11 І сталася, як пачуў кароль словы кнігі Закону, то разьдзер адзецьці свае.
12 І расказаў кароль Гілку сьвятару а Агікаму Шафанёнку а Ахбору Міхаёнку а Шафану пісару а Асаі, служцу каралеўскаму, кажучы:
13 «Пайдзіце, даведайцеся ў СПАДАРА празь мяне а празь люд а праз усю Юдэю ўзглядам слоў гэтае знойдзенае кнігі, бо вялікі гнеў СПАДАРОЎ, каторы запалаў на нас за тое, што ня слухалі бацькі нашыя слоў кнігі гэтае, каб рабіць подле ўсёга, што напісана нам».
14 І пайшоў Гілка сьвятар а Агікам а Ахбор а Шафан а Асая да Гулды прарокі, жонкі Шамула, сына Тыквы Гаргасёнка, вартаўніка адзецьцяў, — жыла яна ў Ерузаліме на другім баку, — і гутарылі зь ёю.
15 І сказала яна ім: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Скажыце чалавеку, каторы паслаў вас да мяне:
16 Гэтак кажа СПАДАР: ’Вось, Я навяду ліха на месца гэтае а на жыхараў яго, — усі словы кнігі, каторую чытаў кароль Юдэйскі.
17 За тое, што пакінулі Мяне і кадзяць іншым багом, каб квяліць Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, запалаў гнеў Мой на месца гэтае і ня згасьне’".
18 А каралю Юдэйскаму, што паслаў вас даведацца ў СПАДАРА, гэтак скажыце яму: "Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, праз словы, каторыя ты чуў:
19 ’За тое, што зьмякла сэрца твае, і ты ўкарыўся перад СПАДАРОМ, пачуўшы тое, што Я казаў на месца гэтае й на жыхараў яго, каб яны былі на спустошаньне а на пракляцьце, і ты разьдзер адзецьці свае, і плакаў перад Імною, дык таксама Я пачуў цябе, — агалашае СПАДАР. —
20 За гэта, вось, Я прылажу цябе да айцоў тваіх, і цябе паложаць у гроб твой у супакою, і не абачаць вочы твае ўсяго таго ліха, каторае Я навяду на месца гэтае’"». І прынесьлі каралю слова.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Гаспадарстваў, 22 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.