Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Гаспадарстваў 3 2 Гаспадарстваў 3 раздзел

1 Егорам Агавёнак загаспадарстваваў над Ізраелям у Самары асьмінанцатага году Ясапата, караля Юдэйскага, і гаспадарстваваў двананцаць год.
2 І рабіў ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, хоць ня так, як ацец ягоны й маці ягоная: ён выкінуў стоўп Ваала, каторы быў зрабіўшы ацец ягоны.
3 Адылі да грахоў Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў у грэх Ізраеля, ён прыліп, не адхінуўся ад іх.
4 І Меша, кароль Моаўскі, быў собсьнікам авец, і здаваў каралю Ізраельскаму па сто тысячаў ягнят і па сто тысячаў бараноў з воўнаю.
5 Але сталася: як Агаў памер, то кароль Моаўскі паўстаў супроці караля Ізраельскага.
6 І вышаў кароль Егорам у тым часе із Самары, і палічыў усіх Ізраялян.
7 І пайшоў, і паслаў да Ясапата, караля Юдэйскага, кажучы: «Кароль Моаўскі паўстаў супроці мяне; ці пойдзеш з імною на вайну супроці Моава?» Ён сказаў: «Узыйду; як ты, так і я; як твой люд, так і мой люд; як твае коні, так і мае коні».
8 І сказаў: «Якою дарогаю ўзыйсьці нам?» Ён сказаў: «Дарогаю пустыні Едомскае».
9 І пайшоў кароль Ізраельскі, і кароль Юдэйскі, і кароль Едомскі. І кружынялі дарогаю сем дзён, і ня было вады войску й статку, што быў зь імі.
10 І сказаў кароль Ізраельскі: «Бяда! згукаў СПАДАР трох каралёў гэтых, каб аддаць у руку Моава».
11 І сказаў Ясапат: «Ці няма тут прарокі СПАДАРОВАГА, каб нам папытацца ў СПАДАРА ім?» І адказаў адзін із служцоў караля Ізраельскага, і сказаў: «Тут Елісэй Шафацёнак, каторы паліваў ваду на рукі Ільлі».
12 І сказаў Ясапат: «Ёсьць у яго слова СПАДАРОВА». І зышлі да яго кароль Ізраельскі а Ясапат а кароль Едомскі.
13 І сказаў Елісэй каралю Ізраельскаму: «Што імне й табе? пайдзі да прарокаў айца свайго й да прарокаў маці свае». І сказаў яму кароль Ізраельскі: «Не; бо СПАДАР згукаў сюды трох каралёў гэтых, каб аддаць іх у руку Моава».
14 І сказаў Елісэй: «Жыў СПАДАР войскаў, перад каторым я стаю! калі б я не паважаў Ясапата, караля Юдэйскага, то ня глянуў бы на цябе й ня бачыў бы цябе.
15 Цяпер гукнеце імне гусьляра». І як гусьляр граў на гусьлях, то была на ім рука СПАДАРОВА.
16 І ён сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "Рабіце на гэтай даліне равы, равы";
17 Бо гэтак кажа СПАДАР: "Не абачыце ветру й не абачыце дажджу, а даліна гэтая напоўніцца вадою, і будзеце піць вы й статак ваш і жывёла ваша".
18 Але гэтага мала перад ачыма СПАДАРА: Ён і Моава аддасьць у рукі вашы,
19 І вы зразіце ўсі месты ўмацаваныя, і ўсі месты выборныя, і ўсі найлепшыя дзервы сьсячыце, і ўсі жаролы водныя запыніце, і ўсі найлепшыя лапіны палявыя папсуіце каменьням».
20 І сталася нараніцы, як абракаюць хлебны аброк, што, вось, палілася вада па дарозе ад Едому, і напоўнілася зямля вадою.
21 Як увесь Моаў пачулі, што ўзышлі каралі ваяваць ізь імі, тады згуканы былі ад усіх, ад папяразуючага пояс і вышэй, і сталі на граніцы.
22 І ўсталі яны нараніцы, і сонца зьзяла над водамі, і здаваліся Моаўлянам насупроці іх воды чырвоныя, як кроў.
23 І сказалі яны: «Гэта кроў: чыста зьнішчаны каралі, паразілі адзін аднаго; цяпер на здабытак, Моаве!»
24 І прышлі яны да табару Ізраельскага. І ўсталі Ізраяляне, і білі Моава, і тыя ўцякалі ад іх, а яны далей ішлі на іх і білі Моава.
25 І месты разбурылі, і на кажнае выборнае поле кінулі кажны па каменю, і закідалі яго; і ўсі жаролы водаў запынілі, і ўсі найлепшыя дзервы сьсеклі, ажно засталося толькі каменьне ў Кір-Гарэсэце. І абступілі яго пушчальнікі, і разбурылі яго.
26 І абачыў кароль Моаўскі, што бітва перамагае яго, і ўзяў із сабою сямсот чалавекаў, меч агаляючых, каб прабіцца скрозь караля Едомскага, але не маглі.
27 І ўзяў ён сына свайго першака, каторы меў гаспадарстваваць замест яго, і аброк яго на ўсепаленьне на сьцяне. І было вялікае абурэньне на Ізраялян, і яны адступілі ад яго, і зьвярнуліся да зямлі свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Гаспадарстваў, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.