Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 2 Да рымлян 2 раздзел

1 Дзеля таго неапраўдальны ты, чалавеча, які асуджаеш, чым бо судзіш другога, тым ганьбіш сябе самога, бо робіш тоеж самае, што асуджаеш.
2 Мы-ж ведаем, што іставетна ёсьць суд Божы на тых, каторыя гэтак робяць.
3 Думаеш мо, што ты ўцячэш ад суду Божага, чалавеча асуджаючы гэтак паступаючых, дый сам тоеж робячы?
4 Ці мо празьмерную дабрату, лагоднасьць і доўгацярплівасьць Ягону за нішто маеш, таго не цямячы, што Божая ласкавасьць накіроўвае цябе пакаяцца?
5 Ты-ж праз сваё упорства й непакайнае сэрца прыспараеш сабе гнеў на дзень гневу і зьявы суду Бога,
6 Які «аддасьць кажнаму водля учынкаў ягоных» (Пс. 61:13):
7 тым, каторыя праз вытрыванне ў добрым дзеле шукаюць славы, чэсьці й беззаганнасьці — вечнае жыцьцё;
8 а тым, што ўпіраюцца й не ўдавольваюцца праўдай, але вераць непраўдзе — гнеў і лютасьць.
9 Сум і прыгноба на кажную душу чалавека, што робіць благое, перш Юдэя дый Грэка!
10 А слава, чэсьць і спакой кажнаму робячаму дабро, Юдэю першаму, пасьля і Грэку!
11 Няма бо ў Бога ўвагі на асобу.
12 Тые, што без Закону зграшылі, без Закону й пагінуць, а тые, што ў Законе зграшылі, Законам і асуджаны будуць;
13 бо не такія перад Богам справядлівыя, што Закону толькі слухаюць, але такіе, што спаўняюць Закон, усправядлівецца;
14 калі бо пагане, якія ня маюць Закону, з прыраджэння законнае робяць, дык яны нямаючыя Закону — самы сабе закон;
15 яны выяўляюць зьмест Закону, выпісанага ў іхніх сэрцах, аб гэтым сьветчыць іх сумленне ды думкі, то абвінавачваючыя, то баронячыя адна другую;
16 ў дню, калі Бог судзіць будзе людзкія тайніцы празь Езуса Хрыстуса, водле мае Эванэліі.
17 А калі ты завеш сябе Юдэем, спасылаешся на Закон, Богам ганарышся
18 і знаеш волю Яго ды распазнаеш усё лепшае, навучаны Законам,
19 і ўпэўнены, што ты павадыр сьляпых, сьвятло для занураных у цьме,
20 адукатар невукаў, вучыцель недалеткаў, маючы ў Законе форму веды і праўды —
21 дык якжа ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога;
22 навучаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не распуставаць, распустуеш; гідзішся балванамі, а дапушчаешся сьвятазьнявагі;
23 ганарышся Законам, а нарушэннем яго зьняважаеш Бога?
24 Бо-ж напісана: «Праз вас імя Божае зьняважаецца ў паганаў» (Із. 52:5).
25 Абразанне то карыснае, калі спаўняеш Закон; але калі ты нарушаеш Закон, дык абразанне тваё сталася неабрэзаннем.
26 Калі восьжа неабразанец спаўняе пастановы Закону, то ціж неабразанне ягонае не палічыцца яму за абразанне?
27 І той, што хоць з натуры неабразаны, але спаўняе Закон, ці не асудзіць цябе, маючага абразанне й літару Закону ды нарушаючага Закон?
28 Ня той бо Юдэй, хто гэткім ёсьць на выгляд, і ня тое абразаннем ёсьць, што маніфэстуецца на целе;
29 але — хто ўсабешне Юдэй, і тое абразаннем ёсьць, што ў духу і сэрцы, ня ў літары; яму й хвала не ад людзей, але ад Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 2 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да рымлян 2 раздзел в переводах:
Да рымлян 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.