Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 8 Да рымлян 8 раздзел

1 І вось цяпер няма ніякага асуду тым, што ў Хрыстусе Езусе не паводле цела, а паводле духа ходзяць;
2 Закон бо духа жыцьця ў Езусе Хрыстусе звольніў мяне ад закону граху і сьмерці.
3 Што было немагчымым для Закону аслабленага целам, тое умагчыміў Бог, пасылаючы Сына свайго ў форме грэшнага цела на ахвяру за грэх і асудзіў грэх у целе;
4 каб у нас паступаючых ня водле цела, а паводле духа, споўнілася апраўданне Закону.
5 Тые, што ёсьць паводле цела, аб цялесным і подумкі маюць, а тые, што паводле духа — аб духовым.
6 Бо мудрасьцю цела ёсьць сьмерць, а мудрасьцю духа — жыцьцё й супакой;
7 цялесная мудрасьць варожая Богу: не паддаецца, дый ня можа паддавацца, Божаму праву.
8 Тые, што ў целе, Богу падабацца ня могуць.
9 Але вы не паводле цела жывяце, а водле духа, калі толькі Дух Божы ў вас прабывае; каліж хто Хрыстовага Духа ня мае, той ня ёсьць Ягоны.
10 А калі ў вас ёсьць Хрыстус, дык хоць цела мяртвае дзеля граху, але дух жывы дзеля праведнасьці.
11 І калі Дух Таго, Які збудзіў ад сьмерці Езуса, у вас прабывае, дык Той, Хто ажывіў зь мяртвых Хрыстуса, ажывіць і вашы сьмяротныя целы прабываючым у вас Духам сваім,
12 Дык вось, браты, ня цела мы даўжнікі, каб жыць водле цела;
13 бо каліб жылі паводле цела, то памраце; а як духам будзеце ўтаймоўваць паступкі цела, жыць будзеце.
14 Тые бо, што кіруюцца Духам Божым, ёсьць сынамі Божымі;
15 таму што вы-ж ня духа няволі атрымалі зноў на страх, а прынялі Духа усынаўлення, якім і клічам Абба (Ойча)!
16 Гэты самы Дух сьветчыць нашаму духу, што мы сыны Божыя.
17 А калі сыны, дык і насьледнікі Бога, а сунасьледнікі Хрыстуса: як разам зь Ім мукі церпім, каб разам зь Ім і уславіцца.
18 Бо, думаю, цяперашніх дачасных горкіх дакудаў нельга й параўняць з будучай хвалою, што аб’явіцца ў нас.
19 Стварэнне бо прагна чакае аб’яўлення сыноў Божых:
20 бо яно пакарылася нікчомасьці не самахоць, але з волі таго, які абнадзеіў яго,
21 што й само яно (стварэнне) будзе вызвалена зь няволі тлення на вольнасьць хвалы Божых сыноў.
22 Бо-ж ведаем, што ўсё стварэнне стогне й мучыцца;
23 дый ня толькі яно, але і мы самы, маючыя задатак Духа, і мы ўсабешне ўздыхаем, вычэкваючы ўсынаўлення выкуплення нашага цела.
24 Мы бо збаўлёныя надзеяй; надзея-ж бачучая ня ёсьць надзеяй; калі бо ўжо хто бачыць, дык чаго яму йшчэ спадзявацца?
25 А вось, як спадзяёмся таго, чаго ня відзім, дык цярпліва чакаем.
26 Такжа й Дух падтрымоўвае нашу немач; бо ня ведаем яксьлед чаго маліць; але сам Дух зя нас моліць нявыказнымі ўздыханнямі.
27 Той, што пранікае сэрцы, ведае чаго просіць Дух: Ён па волі Божай рупіцца аб сьвятых.
28 Дый ведаем, што любячым Бога з празначэння пакліканым усё на дабро абяртаецца;
29 каго бо Ён прадузнаў, тым і прызначыў стацца падобнымі вобразу ягонага Сына, які меў быць першародным між многімі братамі;
30 а каго Ён празначыў, тых і паклікаў; каго-ж паклікаў, тых і апраўдаў; каго апраўдаў, тых і ўславіў.
31 І штож скажам на гэта? Калі за нас Бог, дык хтож насуперак нам?
32 Ён, што Сына свайго не пашчадзіў, а выдаў за ўсіх нас, якжаб і нам разам зь Ім не дараваў усяго?
33 Хтож будзе абвінавачваць выбраных Божых? Бог, які апраўдывае?
34 Хто асуджаціме? Езус Хрыстус, які ўмёр, алеж і згробуўстаў ды праваруч Бога за нас заступаецца?
35 Хтож тады адлучыць нас ад любасьці Божай? Гора, прыгноба, ці прасьлед? Галіта ці голад? Меч ці небясьпека?
36 Як напісана: За Цябе ўвесь дзень мораць нас; лічаць авечкамі зданымі на зарэз (Пс. 43:22).
37 Але ўсё гэта паконываем праз Таго, што ўмілаваў нас.
38 Я упэўнены, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні Анелы, ні Уладзтвы й Магуцтвы, ні цяперашнясьць,
39 ні вышыня, ні глыбіня, ані які іншы твор ня ў сіле адлучыць нас ад любасьці Бога ў Езусе Хрыстусе, Усеспадару нашым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 8 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да рымлян 8 раздзел в переводах:
Да рымлян 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.