Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 5 Да рымлян 5 раздзел

1 Дык вось, апраўдаўшыся вераю, мейма згоду з Богам праз Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса,
2 празь Якога, мы й маем доступ да ласкі празь веру, ў якой стаімо і ганарымся надзеяй хвалы Божае.
3 Дый не адным тым, але хвалімся й прыгнобаю, ведаючы, што прыгноба вытварае цярплівасьць,
4 цярплівасьць-жа — досьлед, а досьлед — надзею;
5 надзея-ж не бянтэжыць, бо міласьць Божая разьлітая ў сэрцах нашых праз Духа Святога, нам данага.
6 Хрыстус бо, як мы былі яшчэ недасілкамі, сваечасна ўмёр за нясубожных;
7 а бадай ніхто ня ўмірае за праведніка, хібаб за дабрадзейніка то мо’ хтоб і наважыўся памерці.
8 Але Бог аказвае нам міласьць праз тое, што Хрыстус умёр за нас, як мы былі яшчэ грэшнікамі;
9 дык тым-болей цяпер, як ужо апраўданы Ягонай крывёю, будзем празь яго ўхаваныя ад гневу.
10 Бо калі будучы няпрыязнымі, мы пагоджаныя з Богам празь сьмерць Ягонага Сына, дык тым-болей, будучы пагоджанымі збавімся праз жыцьцё Ягонае.
11 Дый ня толькі гэта, бо і ганарымся Богам празь Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага, дзякуючы Якому атрымалі мы цяпер пагадненне.
12 Таму вось, як праз аднаго чалавека ўвайшоў у сьвет грэх, а праз грэх сьмерць, гэтак і на ўсіх людзей сьмерць перайшла, бо ў ім усе зграшылі.
13 Быў грэх на сьвеце і перад Законам, але ня прызнаваўся віною, бо ня было Закону.
14 Сьмерць аднак валадарыла ад Адама аж да Майжэша, навет над тымі, што не зграшылі праступкам на падобу Адама, які зьяўляецца фігурай будучага.
15 Але дар ласкі ня гэткі, як было праступства; бо калі цераз праступак аднаго памярлі многія, дык шмат болей у ласку Божую і дар з ласкі аднаго чалавека, Езуса Хрыстуса, аплываюць многія.
16 І ня так ёсьць з грахом аднаго, як з дарам; бо суд за адзін грэх дае асуджэнне, ласка-ж за шмат грахоў дае апраўданне.
17 Калі бо ад праступку аднаго чалавека сьмерць празь яго заваладала, то шмат багацей прыймаючы шчодрыя ласкі й дар апраўдання валадарыцімуць у жыцьці праз аднаго Езуса Хрыстуса.
18 Вось-жа, як праз грэх аднаго — усім людзям засуд, так праз праведнасьць аднаго — усім людзям апраўданне жыцьця.
19 Бо як празь непаслухмянасьць аднаго чалавека многія сталіся грэшнікамі, так праз паслухмянасьць аднаго многія сталіся апраўданымі.
20 Закон-жа прыйшоў пазьней, каб увыдатніць праступак, але дзе увыдатніўся праступак, там яшчэ выдатней памножвалася ласка,
21 каб, як грэх валадарыў сьмерцяносна, так і ласка валадарыла праз праведнасьць на жыцьцё вечнае празь Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 5 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да рымлян 5 раздзел в переводах:
Да рымлян 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.