Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Матэуша 0 Паводле Матэуша введение

АБ ЭВАНЭЛІІ СЬВ. МАТЭУША

Аўтар першай Эванэліі, Матэуш (гэбр. Маттай або Maттэнай) меў яшчэ другое імя Леві і перад пакліканьнем на апостала быў мытнікам або зьбіральнікам падаткаў (мыта) у горадзе Капарнаум. Пасьля сьмерці і ўшэсьця Хрыста праз якія 15 гадоў пашыраў навуку свайго Вучыцеля пасярод жыдоўскага народу ў Палестыне, а потым зьвярнуўся са славамі Эванэліі да паганаў. Дзе ён працаваў, дзе і якою сьмерцяй памёр — няма дакладных вестак. Паводле некаторых пазьнейшых даных памёр мучаніцкай сьмерцяй.

Напісаў сваю эванэлію сьв. Матэуш у мове арамайскай, якая была разгаворнай (простай) мовай тагачасных жыдоў у Палестыне. Напісаў ён яе каля 42-50 году пасьля Нарадж. Хрыста і зараз потым (перад 70 годам па Хрысьце) гэта эванэлія была пераложана няведамым перакладчыкам на мову грэцкую і ў гэтым перакладзе дайшла да нас. Арыгінальны тэкст арамайскі, ведамы яшчэ ў ІІ і ІІІ стагодзьдзях, загінуў.

Мэта. Паводле старадаўных вестак сьв. Матэуш пісаў сваю эванэлію для хрысьціян, наверненых з палестынскіх і ваколічных жыдоў. Сьв. Матэуш, пішучы сваю эванэлію, мае ўсьцяж на воку гэтых сваіх жыдоўскіх чытачоў, каторым выказвае, што Езус з Назарэту ёсьць сапраўдным Мэсыяшам, пасланым ад Бога; што заложаны ім Касьцёл ёсьць каралеўствам (валадарствам) Божым, аб каторым гаварылі прарокі ў Старым Законе; што ўсе прароцтвы Ст. Закону споўніліся на Езусе — дзеля гэтага знаходзім у эванэліі сьв. Матэуша такі вялікі лік падаваных прароцтваў з Ст. Закону (больш як 70 разоў на працягу ўсяе эванэліі).

На аснове гэтых прароцтваў выказваецца, што Езус ёсьць сапраўдным Мэсыяшам. Аднак гэтага Мэсыяша прызнала толькі малая частка жыдоў. Большая частка на чале з духоўнымі, фарызэямі і старшымі народу адкінула і нават асудзіла яго на сьмерць. Сталася гэта дзеля памылковых паглядаў тагачасных вучоных (кніжнікаў) жыдоўскіх на характар Мэсыяша і Мэсыянскага каралеўства (валадарства). Жыды выглядалі гэтага валадарства, як валадарства зямнога і матар'яльнага, у каторым Хрыстус — Мэсыяш будзе вялікім пануючым — валадарам і здабудзе для Ізраіля пануючае палажэньне на ўсім сьвеце. Езуса ўбогага жыдоўскі народ не прызнаў. І Езус, скончыўшы сваё пасланства да жыдоўскага народу, загадаў апосталам абвяшчаць эванэлію для ўсіх народаў, каб іх пацягнуць да свайго сусьветнага валадарства.

Сьв. Матэуш, маючы на мэце выказаць жыдом, што Езус ёсьць праўдзівым Мэсыяшам, групуе і парадкуе свой матар'ял аб Хрысьце ў парадку не храналагічным, а сыстэматычным, адказваючым гэтай мэце і паводле плану, які сабе вызначыў. І так, на пачатку сьв. Матэуш гаворыць, што Езус ёсьць сынам Абрагама і сынам Давіда (г. зн. Мэсыяшам), далей падае некаторыя весткі аб дзіцячых гадох Езуса і аб яго публічным выступленьні. Потым падае навуку Хрыстову ў такім парадку: наўперад якое мае быць каралеўства Божае (разьдзелы 5-7), потым цуды Хрыста (р. 8-9), навуку для апосталаў (р. 10), прыповесьці (р. 13), апошнія рэчы (р. 24-25). З гэтага бачым, што сьв. Матэуш меў на воку прадставіць ня так хронологічны нарыс жыцьця Езуса, як сыстэматычнае выказваньне, што Ён ёсьць сапраўдным Мэсыяшам.

Значэньне і характэрыстыка эванэліі. Эванэлія сьв. Матэуша ад самага пачатку мела вялікае значэньне. Яна выказвала Мэсыянскую годнасьць Езуса ня толькі жыдом, але, пасьля перакладу на грэцкую мову, так-жа і паганам. Дзеля таго што эванэлія сьв. Матэуша многа гаварыла аб каралеўстве Божым, яна была ўлюбёнай эванэліяй Айцоў Касьцёла, якая выказвала паўсюднасьць (каталіцкасьць) гэнага Божага каралеўства, Касьцёла Хрыстовага. І сапраўды, у гэтай эванэліі, болей чым у сьв. Марка або сьв. Лукаша маем азначаныя галоўныя асновы каталіцкасьці: паняцьце Касьцёла як паўсюднага каралеўства Божага на зямлі, абаснаваньне пяршынства сьв. Пятра і гэтым самым яго наступнікаў, загад Хрыста абвяшчаць эванэлію ўсім народам па ўсім сьвеце. Гэты загад з хрысьціянства робіць рэлігію ня толькі аднаго народу, але ўсіх народаў, або інакш кажучы, рэлігію каталіцкую. Дзеля гэтага Касьцёл Каталіцкі заўсёды ўважаў эванэлію сьв. Матэуша (побач з эванэліяй сьв. Яна) за жарало найважнейшых дагматаў веры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша, введение. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.