Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Матэуша 6 Паводле Матэуша 6 раздзел

1 Глядзеце, каб справядлівасьці вашай ня чыніць перад людзьмі, каб яны бачылі вас, бо інакш ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, каторы ёсьць у небе.
2 Дык ты, калі робіш дарэньне, ня трубі перад сабою, як гэта робяць крывадушнікі ў бажніцах і на вуліцах, каб іх хвалілі людзі: сапраўды кажу вам, яны атрымалі сваю нагароду.
3 А ты калі робіш дарэньне, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць твая правая,
4 каб дарэньне тваё было ў скрытнасьці, а Айцец твой, каторы відзіць у скрытнасьці, аддасьць табе.
5 І калі вы моліцеся, ня будзьце, як крывадушнікі, каторыя любяць у бажніцах і на вуглох вуліц стоячы маліцца, каб іх бачылі людзі, сапраўды кажу вам: яны атрымалі сваю нагароду.
6 А ты калі молісься, увайдзі ў сьвятліцу сваю і, зачыніўшы дзьверы, маліся да Айца твайго ў скрытнасьці, а Айцец твой, каторы відзіць у скрытнасьці, аддасьць табе.
7 А молячыся не гаварэце многа, як пагане, бо яны думаюць, што ў многаслоўі сваім будуць выслуханы.
8 Дык ня будзьце падобны да іх, бо ведае Айцец вас, чаго вам трэба, перш, чым папросіце ў яго.
9 Вы-ж малецеся гэтак: Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё,
10 прыйдзі каралеўства Тваё, будзь воля Твая, як на небе так і на зямлі,
11 Хлеба нашага штодзёнанага дай нам сяньня
12 і адпусьці нам віны нашы, так і мы адпускаем вінаватым нашым
13 і не ўвадзі нас у пакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
14 Бо калі вы адпусьціце людзям грахі іх, бо і вам адпусьціць Айцец ваш нябесны праступкі вашы.
15 А калі вы не адпусьціце людзям, то і Айцец ваш не адпусьціць вам грахоў вашых.
16 Калі-ж вы посьціце, ня будзьце, як крывадушнікі, сумныя, бо яны нішчаць твары свае, каб паказацца перад людзьмі, што яны посьцяць. Сапраўды кажу вам, што яны атрымалі нагароду сваю.
17 А ты, калі посьціш, намасьць галаву сваю і абмый твар свой,
18 каб ня людзям паказацца, што ты посьціш, але Айцу свайму, каторы ёсьць у скрытнасьці, а Айцец твой, каторы ёсьць у скрытнасьці, аддасьць табе.
19 Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе іржа і моль зьядае, і дзе зладзеі выкопваюць і крадуць,
20 але зьбірайце скарбы ў небе, дзе ані іржа, ані моль не зьядае і дзе зладзеі не выкопваюць і не крадуць.
21 Бо дзе твой скарб, там і сэрца тваё.
22 Сьветачам цела твайго ёсьць вока тваё. Калі вока тваё будзе шчырае, то ўсё цела тваё будзе сьветлае.
23 А калі вока тваё будзе нягоднае, то ўсё цела тваё будзе цёмнае. Дык калі сьвятло, што ў табе, цемрай ёсьць, то якая вялікая будзе сама цемра?
24 Ніхто ня можа служыць двом паном, бо або аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, або да аднаго прыхінецца, а другім пагардзіць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
25 Дзеля таго кажу вам: не клапацецеся аб жыцьці вашым, што будзеце есьці, ані аб целе вашым, у што будзеце адзявацца. Ці-ж жыцьцё не важнейшае за ежу, а цела не важнейшае за адзеньне?
26 Паглядзеце на птушкі нябесныя, што ня сеюць, ані жнуць, ані зьбіраюць у гумны і Айцец ваш корміць іх. Ці-ж вы ня варты многа болей за іх?
27 А хто з вас можа клапацячыся дадаць да свайго ўзросту адзін локаць?
28 А аб адзеньні чаго клапаціцёся? Паглядзеце на лілеі палявыя, як яны растуць: не працуюць і ня жнуць;
29 а я вам кажу, што і Саламон ва ўсей сваей славе ня быў адзеты так, як адна з іх.
30 Калі-ж палявую траву, якая сяньня ёсьць, а заўтра кідаецца ў печ, Бог гэтак адзяе, то куды болей вас, малаверных?
31 Дык не клапацецеся, кажучы: «Што будзем есьці, або што будзем піць, або ў што будзем адзявацца?»
32 бо ўсяго гэтага пагане шукаюць. Бо Айцец вас ведае, што ўсяго гэтага вам патрэба.
33 Дык шукайце перш каралеўства Божага і справядлівасьці яго , а гэтае ўсё будзе вам дадзена.
34 Дык не клапацецеся аб заўтрашняе, бо заўтрашні дзень будзе клапаціцца сам аб сабе. Хваціць на кожан дзень свае бяды.

Зноскі:

1 Справядлівасьць азначае тут усе нашыя добрыя чыны. Спаўняць добрыя чыны толькі дзеля людзкога вока Хрыстус забараняе, жадаючы вышэйшай мэты і аднясеньня да Бога. Бог дае нагароду ў небе толькі за ўчынкі споўненыя для Бога і жыцьця надпрыроднага.

2 Атрымалі сваю нагароду г. зн. атрымалі тое, да чаго імкнуліся. Хацелі розгаласу і славы перад людзьмі, атрымалі іх, ад Бога ім ужо нічога не належыцца.

3 Хрыстус ня ганіць тут малітвы па сьвятынях і малітвы супольна, а толькі забараняе малітвы на паказ, для вока людзкога.

9 «Ойча наш» у хрысьціянстве ёсьць першая і найважнейшая малітва. Затым што навучыў яе сам Пан Езус, завецца малітва «Панская» або «Хрыстусавая». Складаецца яна з звароту да Айца нябеснага і 7-мі просьбаў.

11 Слова «хлеб» у сьв. Пісаньні ужываецца часта на азначэньне ўсякай ежы і просячы штодзённага хлеба, мы просім Бога, каб даў нам усяго патрэбнага да жыцьця на кожны дзень.

13 Пакусай ёсьць усё тое, што нас можа прывесьці да грэху, навет проба, якую Бог часам на людзей засылае. Дзеля гэтага, просім тут, каб Бог бараніў нас ад пакусаў, а калі ўжо яны канечне мусяць да нас прыйсьці, то каб Бог ласкай сваей узмацаваў нас і ня даў нам упасьці ў грэх.

16 Фарызэі падчас посту «нішчылі» свой твар, бо ня мыліся, ня часаліся, а нават мазаліся попелам, каб толькі зьвярнуць на сябе ўвагу, што яны посьцяць.

24 Мамона (грошы, багацьце) азначае тут усё тое, што супраціўляецца Богу, а прадусім багацьце, якому кланяюцца людзі як бажку, забываючыся аб Богу. Мамона ўжытая тут у форме асобы, якая супраціўляецца Богу.

30 У Палестыне дзеля нястачы дроў паляць у печы сухою травою, саломаю і г. п.

33 Хрыстус не забараняе тутака старацца і дбаць аб усё зямное, а толькі загадывае, каб на першым месцы ў людзей стаяла Божая справа і справядлівае жыцьцё, а калі гэта будзе, то ўсё іншае, патрэбнае да гэтага жыцьця, будзе Богам дадзена.

34 Кожны дзень мае свае клопаты і турботы, дык неразумна было-б да гэтых што дзённых клопатаў дадаваць яшчэ лішнія і непатрэбныя думкі аб будучыні, тымболей што будучыня, таксама як і цяперашыня, у руках Бога.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша, 6 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матэуша 6 раздзел в переводах:
Матэуша 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.