Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Матэуша 3 Паводле Матэуша 3 раздзел

1 А ў гэтыя дні прыйшоў Ян Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай
2 і кажучы: Пакутуйце, бо прыблізілася каралеўства Нябеснае.
3 Бо гэта той, аб каторым гаварыў прарок Ізаій (40:3), кажучы: «Голас клічучага ў пустыні: Праўце дарогу Пана, простымі робеце сьцежкі Яго»
4 А той Ян меў адзежу з вярблюдавай шэрсьці і раменны пояс каля паясьніцы сваей, а ядой яго была саранча і лясны мёд.
5 Тады выходзіў да яго Ерузалім, і ўся Юдэя, і ўвесь край каля Ярдану,
6 спавядаючыся з грахоў сваіх.
7 А бачачы многа фарызэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хросту, казаў: Родзе гадавы, хто вам паказаў уцякаць ад надыходзячага гневу?
8 Дык чынеце плод, дастойны пакуты.
9 І ня важцеся гаварыць самі ў сабе: «Айца маем Абрагама», бо я вам кажу, што Бог можа з гэтых каменьняў можа падняць сыноў Абрагаму.
10 Бо ўжо сякера ля карэньня дзераваў паложана: дык кожнае дзерава, якое не дае добрага плоду, будзе сьцята і кінута ў вагонь.
11 Я то хрышчу вас вадою на пакуту, але той, каторы па мне прыйдзе, ёсьць мацнейшы за мяне і я ня варт нясьці абутак яго. Ён вас будзе хрысьціць Духам сьвятым і агнём.
12 Веялка яго ў руцэ ягонай і Ён ачысьціць свой ток, і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а мякіну спаліць агнём няўгасным.
13 Тады прыйшоў Езус з Галілеі на Ярдан, да Яна, каб ім быць ахрышчаным.
14 Але Ян не дапускаў яго, кажучы: Я павінен быць ахрышчаны табою, а ты прыходзіш да мяне?
15 Але Езус, адказваючы, сказаў яму: Пазволь цяпер, бо гэтак нам выпадае споўніць усю справядлівасьць. Тады дапусьціў яго
16 Каліж Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады ім — і вось адчынілася яму неба і ўвідзеў Духа Божага, каторы спускаўся, як галуб, і зыходзіў на яго.
17 І вось голас з неба адазваўся: Гэта ёсьць сын мой мілы, у каторым мне да ўспадобы.

Зноскі:

1 «У гэтыя дні» г. зн. тады, калі Езус яшчэ прабываў у Назарэце, выступіў Ян Хрысьціцель.

2 Каралеўства нябеснае азначае тут духоўнае валадарства, якое Хрыстус залажыў на зямлі і якое мы называем Касьцёлам Каталіцкім. Пакута адчыняе дзьверы ў гэтае валадарства.

4 Саранчу на ўсходзе бедныя людзі ловяць, сушаць яе на сонцы або прыпякаюць на агні і ядуць. А лясны мёд — гэта мёд дзікіх пчолаў або сок, які выцякае з дрэваў і іншых расьлінаў.

5 Хрост Яна Хрысьціцеля ня быў звычайным жыдоўскім рытуальным абмываньнем, якое мы так часта бачым у тагачасных жыдоў, але ня быў таксама і сакрамэнтам, адпаскаючым грахі, які мы бачым у хрысьціянстве, а быў толькі зьверхняй формай каяньня і пакуты за грахі. Гэты хрост прыгатаўляў на прыняцьце Збаўцы і ягонага хросту з Духа сьв. і агню, які адпускае грахі і дае агонь усьвячаючай ласкі Божай.

7 Фарызэі — гэта была жыдоўская рэлігійна-народная партыя, якая мела на мэце абарону Закону Майсея і жыдоўскага народу ад чужацкіх уплываў. Фарызэі стараліся спаўняць рэлігійныя практыкі вельмі акуратна і дзеля гэтай зьверхняй набожнасьці мелі вялікую пашану ў народзе. Аднак іх рэлігійнасьць была толькі павярхоўнай, не абыймаючай глыбіні душы і сэрца чалавека. Слова «фарызэі» значыць тое самае што «выдзеленыя».

Садукеі былі жыдоўскай матэр'ялістычнай сэктай, якая адкідала ўскрашэньне цела, загробнае жыцьцё, існаваньне душаў і Агляд Божы над сьветам. Садукеі былі прыхільнікам грэцкай культуры і ўважалі сябе за паступоўцаў. Сябрамі гэтай сэкты былі прадстаўнікі вышэйшых класаў. Садукеі назоў свой узялі ад архісьвятара Саддука.

9 Жыды былі пракананы, што ўжо само паходженьне ад Абрагама дае ім права да будучага валадарства Божага і да збаўленьня.

10 «Сякера да карэньня дзераваў» азначае тут блізкую небясьпеку суду і кары Божай (рымскі меч).

11 «Будзе хрысьціць Духам сьвятым і агнём» — г. зн. агнём любові Божай, каторай крыніцай і давальнікам ёсьць Дух сьв. Агонь тут ёсьць знакам ласкі Духа сьв.

13 Езус, прыймаючы хроста ад Яна, даў прыклад пакоры і паказаў, што бярэ на сябе цяжар нашых грахоў. Пры гэтым Езус аб'яўляецца народу як Мэсыяш.

16 Ян Хрысьціцель відзеў Духа сьв. як галубка і чуў голас Божы. У Старым Законе Бог пераважна зьяўляецца людзям пад відам агню, маланак і бур, крышачым скалы, а ў Новым Законе Дух сьв. зьяўляецца ўжо пад відам лагоднага галубка. Бога-ж як духа ніхто ніколі ня бачыў, бо духовыя істоты не падпадаюць пад наш зрок.

17 Бог Айцец сьцьвярджае тутака, што Езус ёсьць Ягоным Сынам. Гэто было першае відомае сьцьвярджэньне існаваньня Сьв. Тройцы: Бог Айцец аб'явіўся ў голасе, Бог Сын — у людзкім целе, а Дух сьв. у форме галубка.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша, 3 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матэуша 3 раздзел в переводах:
Матэуша 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.