Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Дзеі 4 Апостальскія Дзеі 4 раздзел

1 Калі-ж яны гаварылі да народу, надыйшлі сьвятары і начальнік сьвятыні і садукеі,
2 абураныя, што яны вучылі народ і абвяшчалі ў Езусе ўскрасеньне з умерлых.
3 І налажылі на іх рукі і пасадзілі іх у вастрог да заўтра, бо быў ужо вечар.
4 Многія-ж з тых, што слухалі слова, уверылі; і было лікам мужоў пяць тысяч.
5 І сталася назаўтра, што сабраліся павадары іх і старшыя і кніжнікі ў Ерузалім,
6 і Аннаш, архісьвятар, і Каіфаш, і Ян, і Аляксандар, і сколькі іх было з сьвятарскага роду.
7 І паставіўшы іх пасярэдзіне, пыталі: Якою моцай ці якім імянем вы гэтае ўчынілі?
8 Тады Пётр, напоўнены Духам сьвятым, сказаў да іх: Павадыры народу і старшыя, слухайце!
9 Калі мы сягоньні ёсьць суджаны за дабрадзейства для нядужага чалавека, праз якое гэты быў аздароўлены,
10 няхай будзе ведама вам усім і ўсяму народу Ізраільскаму, што іменем Пана нашага Езуса Хрыста Назарэнскага, каторага вы ўкрыжавалі, каторага Бог падняў з умерлых, праз яго гэты стаіць здаровы перад вамі.
11 Гэта камень адкінуты вамі будаўнічымі, каторы стаўся галавою вугла (Пс. 117:22),
12 і няма ў нікім іншым збаўленьня. Бо няма іншага імені пад небам, дадзенага людзям, у якім трэба было-б нам збаўляцца.
13 Бачучы-ж стойкасьць Пятра і Яна, зразумеўшы, што яны людзі без навукі і простыя, дзівіліся; і пазналі іх, што былі з Езусам.
14 Бачучы так-жа чалавека, стаячага з імі, каторы быў аздароўлены, нічога не маглі сказаць проціў.
15 І загадалі ім выйсьці проч з Рады і нараджаліся паміж сабою,
16 кажучы: што нам рабіць з гэтымі людзьмі? Бо-ж ведамы цуд учынены ёсьць праз іх, яўны для ўсіх жывучых у Ерузаліме, і мы ня можам запярэчыць.
17 Але каб болей не разыходзілася ў народзе, пагрозім ім, каб болей не гаварылі ў гэтае імя нікому з людзей.
18 І паклікаўшы іх, загадалі, каб яны зусім не гаварылі і не навучалі ў імя Езуса.
19 Пётр-жа і Ян адказваючы сказалі да іх: Ці справядліва гэта перад вачамі Бога вас болей слухаць, чым Бога, разсудзеце.
20 Бо мы ня можам не гаварыць, што мы бачылі і чулі.
21 Яны-ж пагразіўшы пусьцілі іх, не знаходзячы, як-бы пакараць іх, дзеля народу, бо ўсе славілі тое, што было сталася ў гэтым здарэньні.
22 Гадоў-жа было болей сарака чалавеку, з каторым стаўся гэты цуд аздараўленьня.
23 Калі-ж іх пусьцілі, яны прыйшлі да сваіх і абвясьцілі, што да іх гаварылі архісьвятары і старшыя.
24 Яны пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і казалі: Пане, гэта Ты, каторы стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх ёсьць;
25 каторы Духам сьвятым праз вусны айца нашага Давіда, слугі твайго, сказаў: чаму ўзбурыліся пагане і народы памышлялі пустое?
26 Паўсталі валадары зямлі і павадыры зыйшліся ў вадно проціў Пана і проціў Хрыстуса ягонага»? (Пс. 2:1-2).
27 Бо сапраўды зыйшліся ў гэтым горадзе проціў сьвятога Сына твайго Езуса, каторага Ты намасьціў, Гэрад і Понцый Пілат з паганамі і народамі Ізраіля,
28 каб учыніць тое, што рука твая і рада твая пастанавілі, каб сталася.
29 А цяпер, Пане, узглянь на пагрозы іх і дай слугам тваім з усей адвагай гаварыць слова тваё,
30 праз тое, што працягнеш руку тваю на аздараўленьні, і каб знакі і цуды дзеяліся праз імя сьвятога Сына твайго, Езуса.
31 І калі яны маліліся, задрыжала месца, на якім яны былі сабраўшыся; і напоўнеы былі ўсе Духам сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагай.
32 А ў мноства веручых было адно сэрца і адна душа; і ніхто з таго, што меў, нічога не называў сваім, але было ў іх усё супольнае.
33 І з вялікай моцай давалі апосталы пасьведчаньне аб ускрасеньні Езуса Хрыста, Пана нашага; і вялікая ласка была ва ўсіх іх.
34 І ня было паміж імі нікога церпячага недастатак, бо каторыя толькі-мелі палі або дамы, прадаўшы, прыносілі заплату за тое, што прадавалі
35 і клалі ля ног апосталаў. А дзялілася кажнаму, як яму трэба было.
36 І Язэп, названы апосталамі Барнаба (што значыць: Сын пацяшэньня), левіт, родам з Цыпру,
37 маючы поле, прадаў яго і прынёс заплату і палажыў ля ног апосталаў.

Зноскі:

1 «Начальнік сьвятыні», або начальнік стражы, якая пільнавала парадку ў сьвятыні, меў вялікае значэньне: ён быў першы па архісьвятары.

4 Пяць тысяч хрысьціян — гэта была першапачаткавая хрысьціянская грамада (гміна).

6 Аб Аннашы і Каіфашы гл. Ян 18:13-19.

11 Гл. Мт. 21:42.

24 Маем тут прыгожы прыклад супольнай малітвы хрысьціян, якую яны, магчыма, паўтаралі за адным адмаўляючым або, паводле жыдоўскага звычаю, на канцы малітвы пацьвярджалі словам: Амэн (няхай станецца).

31 Бог гэтакім адчувальным спосабам дае пазнаць, што выслухаў малітву Касьцёла і зсылае на іх Духа сьв., каб з адвагай абвяшчалі слова Божае.

32 Супольнасьць маемасьці выплывае з хрысьціянскай любові бліжняга: «Было адно сэрца і адна душа». Гл. вышэй 2:44-45.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апостальскія дзеі, 4 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Дзеі 4 раздзел в переводах:
Дзеі 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.