Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Дзеі 10 Апостальскія Дзеі 10 раздзел

1 Быў-жа ў Цэзарыі адзін муж, на імя Карнэль, сотнік роты, якая завецца Італійскай,
2 набожны і багабойны з усім домам сваім, робячы вялікае дарэньне для народу і молячыся заўсёды Богу.
3 Ён відзеў яўна ў відзеньні, каля дзевятае гадзіны дня, анёла Божага ўваходзячага да яго і кажучага яму: Карнэль!
4 А ён, углядаючыся на, зьняты страхам, сказаў: Што, Пане? Ён-жа сказаў яму: Малітвы твае і дарэньні твае ўзыйшлі на памяць перад вачыма Божымі.
5 А цяпер пашлі мужоў у Ёппу і пакліч нейкага Сымона, каторы завецца Пятром,
6 ён гасьціць у нейкага Сымона гарбара, каторага дом пры моры: ён табе скажа, што табе трэба рабіць.
7 І калі адыйшоў анёл, каторы гаварыў яму, ён паклікаў двух сваіх слуг і багабойнага жаўнера, з тых, што былі яму падданы.
8 Расказаўшы ім усё, ён паслаў іх у Ёппу.
9 А на заўтрашні дзень, калі яны былі ў дарозе і прыбліжаліся да гораду, узыйшоў Пётр на паверх, каб памаліцца каля гадзіны шостае.
10 І калі прагаладаўся, захацеў есьці. А калі яны гатовілі, прыйшло на яго захапленьне.
11 І ўбачыў адчыненае неба і зыходзячую нейкуб пасудзіну, як-бы вялікі настольнік, за чатары канцы спусканы з неба на зямлю,
12 у каторым былі ўсе чацьвёраногія і паўзуны і птахі нябесныя.
13 І стаўся голас да яго: Устань, Пётра, забівай і еш.
14 А Пётр сказаў: Ня дай таго, Пане, бо ніколі я ня еў нічога паганага і нячыстага.
15 А голас ізноў другі раз да яго: Што Бог ачысьціў, таго не называй паганым.
16 І сталася гэтае праз тры разы, і зараз пасудзіна была ўзятая ў неба.
17 І калі Пётр сам у сабе сумняваўся, што-б гэта было за відзеньне, якое ён бачыў, вось мужы, каторыя былі пасланы Карнэлям, пытаючыся пра дом Сымонаў, сталі ля дзьвярэй.
18 І паклікаўшы, пыталіся, ці Сымон, каторы завецца Пётр, тут мае гасьціну.
19 А калі Пётр думаў ад відзеньні, сказаў яму Дух: Вось тры мужы шукаюць цябе.
20 Дык устань, зыйдзі і ідзі з імі, нічога не сумневаючыся, бо я іх паслаў.
21 І Пётр, зыйшоўшы да мужоў, сказаў: Вось я ёсьць, каторага вы шукаеце; што за прычына, дзеля якой вы прыйшлі?
22 Яны сказалі: Карнэль сотнік, муж справядлівы і багабойны, і маючы пасьведчаньне ад усяго жыдоўскага народу, атрымаў загад ад анёла сьвятога паклікаць цябе ў свой дом і пачуць ад цябе словы.
23 Дык увёўшы іх, прыняў у гасьціну. А назаўтра, устаўшы, пайшоў з імі; і некаторыя з братоў з Ёппы ішлі з ім.
24 На другіх дзень увайшоў у Цэзарэю. Карнэль-жа чакаў іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіях прыяцеляў.
25 І сталася, калі ўвайшоў Пётр, выйшаў насустрач яму Карнэль і ўпаўшы да ног яго, пакланіўся.
26 Але Пётр падняў яго, кажучы: Устань, і я сам ёсьць чалавек.
27 І гаворачы з ім, увайшоў і знайшоў многіх, што былі зыйшоўшыся,
28 і сказаў да іх: Вы ведаеце, як праціўна мужу-жыду лучыцца або прыходзіць да чужынца. Але мне паказаў Бог не называць ніводнага чалавека паганым або нячыстым.
29 Дзеля гэтага бяз сумніву прыйшоў пакліканы. Дык пытаюся, дзеля якой прычыны вы паклікалі мяне?
30 А Карнэль сказаў: Чатыры дні таму ў гэтай гадзіне маліўся я на гадзіну дзевятую ў маім доме, і вось муж стаў перада мною ў ясным адзеньні і сказаў:
31 «Карнэль, выслухана ёсьць малітва твая і дарэньні твае ўспомнены перад вачыма Божымі.
32 Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, каторы завецца Пётр, ён гасьціць у доме Сымона гарбара каля мора».
33 Дык зараз-жа я паслаў да цябе; і ты добра зрабіў, што прыйшоў. Дык цяпер мы ўсе ёсьць прад вачамі тваімі, каб пачуць усё, што-колечы загадана табе ад Пана.
34 Пётр-жа, адчыніўшы вусны свае, сказаў: Я папраўдзе пазнаў, што Бог не глядзіць на асобы,
35 але ў кожным народзе той, хто баіцца яго і чыніць справядлівасьць, ёсьць прыемны для яго.
36 Слова паслаў Бог для сыноў Ізраіля, абвяшчаючы супакой праз Езуса Хрыста — ён ёсьць панам усіх.
37 Вы ведаеце, якое сталася слова па ўсей Юдэі, бо пачаўшы ад Галілеі, па хросьце, які абвясьціў Ян,
38 аб Езусе з Назарэту, як яго намасьціў Бог Духам сьвятым і моцай, каторы прыйшоў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных д’яблам, бо з ім быў Бог.
39 І мы сьведкі ўсяго, што ўчыніў у краіне Юдэйскай і Ерузаліме; яго забілі, павесіўшы на дрэве.
40 Яго Бог ускрасіў на трэці дзень і даў, што ён стаўся яўным,
41 не ўсяму народу, але сьведкам, выбраным наперад ад Бога, нам, каторыя елі і пілі з ім, пасьля таго як ускрос з умерлых.
42 І загадаў нам абвяшчаць народу і сьведчыць, што гэта ён ёсьць, каторы пастаўлены Богам судзьдзёю жывых і ўмерлых.
43 Яму ўсе прарокі даюць пасьведчаньне, што адпушчэньне грахоў атрымоўваюць праз імя яго ўсе, каторыя вераць у яго.
44 Калі Пётр яшчэ гаварыў гэтыя словы, паў Дух сьвяты на ўсіх, каторыя слухалі слова.
45 І астаўпянелі верныя з абразаньня, каторыя былі прыйшоўшы з Пятром, што і на паганаў была выліта ласка Духа сьвятога.
46 Бо чулі іх гаворачых мовамі і славячых Бога.
47 Тады адказаў Пётр: Ці-ж можа хто забараніць вады, каб ня былі ахрышчаныя гэтыя, каторыя атрымалі Духа сьвятога, так як і мы?
48 І загадаў іх ахрысьціць у імя Пана Езуса Хрыста. Тады прасілі яго, каб астаўся ў іх на некалькі дзён.

Зноскі:

1 У Цэзарэі быў рымскі адміністрацыйны цэнтр, дзе прабывалі рымскія ўлады і стаяла большая колькасьць войска.

9 Гадзіна шостая — нашая дванаццатая дня. Жыды мелі звычай маліцца некалькі разоў удзень і на малітву часта ўзыходзілі на роўны паверх дому, там была цішыня і супакой.

14 Спажываньне мяса з некаторых зьвярат жыдом было забаронена.

16 Праз гэтае відзеньне Бог павучыў Пятра ня толькі аб тым, што прадпісаньні Ст. Закону аб чыстых і нячыстых зьвяратах ужо не абавязваюць, але і аб тым, што Бог праз смерць Сына свайго зьняў з паганаў законную нячыстату і паклікаў іх разам з жыдамі да валадарства Божага.

17 Пётр зразу не зразумеў відзеньня, але зразумеў яго потым (гл. р. 28).

28 Лучыцца з чужынцамі забараняла жыдом ня права Божае, але «правы людзкія» (прадпісаньні фарызэяў).

35 Гэта новае паняцьце, для жыдоў дагэтуль няведамае. Жыды думалі, што падабацца Богу можа толькі чалавек з жыдоўскага народу.

45 «Верныя з абразаньня» г. зн. хрысьціяне з жыдоў.

48 Толькі праз хрост чалавек стаецца сябрам Касьцёла і членам містычнага цела Хрыстовага.

Хрост Карнэля меў вялікае значэньне для каталіцкасьці Касьцёла. Дагэтуль да Касьцёла належалі толькі жыды («верныя з абразаньня»), а ад гэтага часу пачынаюць далучацца і пагане, чым фактычна касьцёл стаецца каталіцкі (паўсюдны), абыймаючы і жыдоў і паганаў. Першым паганінам, прыняўшым хрост, быў Карнэль. Сталася гэта каля 40 году па Н. Хрыста.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апостальскія дзеі, 10 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Дзеі 10 раздзел в переводах:
Дзеі 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.